Раней Christie’s ужо выстаўляў творы мастацтва, створаныя з дапамогай ШІ, але ўпершыню плануе правесці аўкцыён, прысвечаны выключна такім працам. Гэта падабаецца далёка не ўсім.
На аўкцыёне Augmented Intelligence («Дапоўнены інтэлект»), які пройдзе з 20 лютага да 5 сакавіка 2025 года, Christie’s плануе выставіць 20 лотаў ацэначным коштам ад $10 тысяч да $250 тысяч, піша The Guardian.
Аднак не ўсім спадабаліся такія планы. Некаторыя мастакі размясцілі адкрыты ліст, у якім раскрытыкавалі аўкцыён і заклікалі яго адмяніць. Яны лічаць, што многія з твораў створаны з дапамогай штучнага інтэлекту, які навучаўся на абароненых аўтарскім правам работах. Распрацоўшчыкі мадэляў, выкарыстоўваючы гэтыя работы без дазволу і аплаты, нібыта «эксплуатуюць мастакоў».
Ліст ужо сабраў больш за 4000 подпісаў. Як адзначае The Guardian, у лік падпісантаў увайшлі мастачкі Карла Орціс і Кэлі МакКернан, якія раней падавалі ў суд на кампаніі, якія займаюцца распрацоўкай штучнага інтэлекту, заяўляючы, што іх работы былі выкарыстаныя без дазволу для навучання нейрасетак.
У Christie’s у адказ на гэта заявілі, што аўтары прадстаўленых на аўкцыёне работ выкарыстоўвалі штучны інтэлект для «паляпшэння» сваіх уласных твораў, і «ў большасці выпадкаў» мадэлі навучаліся менавіта на іх.
来源:https://nashaniva.com/361480
参考译文
佳士得宣布举办人工智能创作艺术品拍卖会,艺术家们抗议
此前,佳士得已经展出过由人工智能创作的艺术品,但这是首次计划举办专门展示这类作品的拍卖会。这一举动并未受到所有人的欢迎。
在将于2025年2月20日至3月5日举行的“增强智能”(Augmented Intelligence)拍卖会上,佳士得计划展出20件拍品,估价从1万美元到25万美元不等,《卫报》报道。
然而,并非所有人都对这些计划感到满意。一些艺术家发布了一封公开信,批评并呼吁取消此次拍卖会。他们认为,许多作品是由人工智能创作的,而这些人工智能模型是在受版权保护的作品上进行训练的。开发者未经许可和支付费用就使用这些作品,被认为是在“剥削艺术家”。
这封公开信已经收集了超过4000个签名。据《卫报》报道,签名者中包括艺术家卡拉·奥尔蒂斯(Carla Ortiz)和凯莉·麦凯南(Kelly McKernan),她们此前曾对从事人工智能开发的公司提起诉讼,称她们的作品被未经许可地用于训练神经网络。
佳士得在回应中表示,拍卖会上展示的作品的作者使用人工智能来“增强”他们自己的创作,并且“在大多数情况下”,这些模型正是在他们的作品上进行训练的。
(注:译文为机器生成,仅供参考)