白俄罗斯语

У Гродне заўважылі аб’ект, які падаў з неба. Што гэта?

14 жніўня гродзенец заўважыў у небе яскравую ўспышку. Некаторыя медыя напісалі, што гэта метэор. Onliner разабраўся, што гэта было насамрэч

«Раптам на небе з’явіўся яскравы аб’ект, які вельмі хутка зніжаўся. Сказаць, што я здзівіўся, нічога не сказаць», — расказаў чытач выдання Newgrodno.

Onliner звярнуўся да папулярызатара астраноміі Віктара Малышчыца. Ён адзначыў, што выкарыстоўваць слова «метэарыт» тут не зусім правільна, бо метэарыт — гэта цела, якое да канца не згарэла і ўпала на Зямлю. Па яго словах, у гродзенскім небе быў балід.

«Балід — гэта вельмі яркі метэор, а метэор — гэта светлая з’ява, якая назіраецца пры згаранні касмічных «прышэльцаў» у зямлі атмасфернай. (…)

Тут цяжка меркаваць, ці засталося што ад гэтага баліда, але падчас апошняй успышкі магло ўтварыцца некалькі фрагментаў, частка з якіх і дабралася да зямной паверхні. Хаця, напрыклад, балід, пасля якога знайшлі знакаміты метэарыт«Смалявічы», быў нашмат ярчэйшым», — сказаў Малішчыц.

Загадчык Мінскага планетарыя Аляксандр Мікуліч распавёў журналістам, што гэты балід зафіксавалі тры камеры беларускай метэорнай сеткі. Метэор праляцеў над тэрыторыяй Украіны. Па памерах касмічнае цела невялікае — менш метэарыта «Смалявічы», які ўпаў у Беларусі ў канцы снежня.

来源:https://nashaniva.com/374989


参考译文

格罗德诺上空发现不明物体坠落,究竟是什么?

8月14日,格罗德诺市居民发现天空中出现一道明亮闪光。有媒体称这是颗流星。Onliner新闻网对此进行了调查,揭开了事件的真相

“突然天空中出现一个明亮物体,正在快速下降。说大吃一惊都算轻描淡写”——《新格罗德诺报》的读者这样描述。

Onliner新闻网咨询了天文科普专家维克多·马雷希茨。他指出使用”陨石”这个词并不准确,因为陨石是指未完全燃烧殆尽并坠落地面的天体。据他分析,出现在格罗德诺上空的其实是一颗火流星。

“火流星是非常明亮的流星,而流星是宇宙’来客’在地球大气层中燃烧时产生的发光现象。(…)

很难判断这颗火流星是否有残留物,但在最后闪光阶段可能会产生若干碎片,其中部分可能抵达了地表。不过相比之下,此前发现著名’斯莫列维奇’陨石时的火流星亮度要高得多”——马雷希茨表示。

明斯克天文馆馆长亚历山大·米库利奇向记者透露,这颗火流星被白俄罗斯流星监测网的三台摄像机同时记录到。这颗流星实际飞越了乌克兰上空。其尺寸较小——小于去年12月底落在白俄罗斯的”斯莫列维奇”陨石。