У Барысаве далі старт рэспубліканскай інфармацыйна-асветнай акцыі «Беларусь адзіная», паведамляе БелТА.
Як адзначыў журналістам старшыня праўлення РДГА «Беларускае таварыства «Веды» Вадзім Гігін, з 2021 года традыцыйна акцыя праходзіць па ўсёй краіне напярэдадні 17 верасня — Дня народнага адзінства.
«Мы фактычна пачынаем новы грамадска-палітычны год, звяраем гадзіннікі. Безумоўна, тэматыка адрозніваецца. Час патрабуе таго, каб мы пастаянна прымянялі новыя формы работы, і таварыства „Веды“ на гэта арыентавана. Нядаўна адбылася вялікая нарада па рэалізацыі дырэктывы Прэзідэнта №12. Калі ўважліва чытаць яе, то гэта не проста змяненне формы падачы, але і рост дынамікі грамадскіх працэсаў, стаўка на палітычна актыўных грамадзян», — адзначыў Вадзім Гігін.
Пры гэтым ён дадаў, што акцыя ў плане тэхналогій адпавядае патрабаванням часу. Прадугледжаны работа чат-бота, выкарыстанне тэхналогій штучнага інтэлекту. «Але форма ніколі не павінна замяняць змест. Галоўнае — адкрытая, сумленная размова з аўдыторыяй. Гэта наш моцны бок. Ужо не раз было даказана ў час даволі сур’ёзных выпрабаванняў, што прамы дыялог з аўдыторыяй — тое, што дае магчымасць падтрымліваць узаемаразуменне, выбудоўваць грамадзянскую супольнасць, кансалідаваць нашы патрыятычныя сілы», — сказаў старшыня РДГА «Беларускае таварыства «Веды».
Тэматыка сустрэч — стратэгія будучыні. Як адзначыў Вадзім Гігін, шмат гаворыцца пра гісторыю, на слыху палітычны парадак дня сённяшняга. Акцыя нацэлена на абмеркаванне арыенціраў на будучыню. «Мы ўступілі ў пяцігодку якасці. Якой будзе наша Беларусь праз пяць гадоў? Якія нашы мары, якія мы ставім мэты — дзяржава, грамадства, кожны чалавек асобна, прадпрыемствы? Яны павінны ў прынцыповых момантах супадаць, — адзначыў спікер. — Мы павінны абазначаць выклікі і пагрозы. Ні ў якім разе не расслабляцца, усведамляць свае рэзервы, рэсурсы, якія, можа, недзе не выкарыстаны, для таго, каб упэўнена рухацца наперад. Наша сённяшняя размова — якраз сумленная размова пра вобраз будучай Беларусі».
Геаграфія акцыі ахопіць усе рэгіёны і закончыцца 12 верасня. Па выніках будуць зроблены высновы. «Мы не толькі адказваем на пытанні аўдыторыі, але гэта і пэўны агляд нашых палітычных актывістаў, нашай ідэалагічнай вертыкалі. Якія настроі ў людзей? Якія пытанні хвалююць? Абавязкова ўсё прааналізуем», — дадаў Вадзім Гігін.
Ён звярнуў увагу на тое, што ў рэгіёнах рыхтуюцца да правядзення акцыі, яе чакаюць. Вопыт «Марафону адзінства» паказаў, што ў Беларусі могуць працаваць не проста сучаснымі метадамі, а нават недзе дзейнічаць на апярэджанне. «Такі вопыт важна маштабаваць, развіваць», — лічыць старшыня праўлення РДГА «Беларускае таварыства «Веды».
Старшыня Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Карповіч адзначыў, што для Барысаўскага раёна ганарова першым прымаць акцыю «Беларусь адзіная». «Рады, што яна пачынаецца менавіта тут, і ўпэўнены, што пройдзе на самым высокім узроўні», — сказаў ён, дадаўшы, што трэба ведаць, што хвалюе людзей, і зыходзячы з гэтага вырашаць задачы па развіцці рэгіёнаў.
У час акцыі працавала выстаўка дасягненняў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, быў прадстаўлены шырокі спектр прадукцыі, якая выпускаецца.
来源:https://zviazda.by/news/sumlennaya-razmova-pra-buduchynyu-krainy-u-barysav/
参考译文
“关于国家未来的坦诚对话”:“团结的白俄罗斯”活动在鲍里索夫启动
白通社报道,鲍里索夫启动了共和国信息教育行动“团结的白俄罗斯”。
正如白俄罗斯共和国公共协会“白俄罗斯‘知识’协会”理事会主席瓦迪姆·吉金向记者指出的那样,自2021年以来,该活动传统上于9月17日全民团结日之前在全国范围内举行。
“我们实际上开始了新的社会政治年度,校准时钟。当然,主题有所不同。时代要求我们不断应用新的工作形式,‘知识’协会正致力于此。最近就落实总统第12号指令举行了一次大型会议。如果仔细阅读,这不仅仅是形式的改变,更是社会进程动态的增长,是对政治活跃公民的关注,”瓦迪姆·吉金指出。
他补充说,该活动在技术方面符合时代要求。计划使用聊天机器人和人工智能技术。“但形式绝不能取代内容。最重要的是与受众进行开放、坦诚的对话。这是我们的强项。在相当严峻的考验中已多次证明,与受众的直接对话能够维持相互理解,构建公民共同体,凝聚我们的爱国力量,”白俄罗斯共和国公共协会“白俄罗斯‘知识’协会”主席说道。
会议的主题是未来战略。正如瓦迪姆·吉金所指出的,历史被广泛讨论,当前的政治议程也备受关注。该活动旨在讨论未来的方向。“我们已进入质量五年计划。五年后我们的白俄罗斯会是什么样子?我们的梦想是什么,我们设定的目标是什么——国家、社会、每个人、企业?它们应在原则性问题上保持一致,”发言人指出。“我们必须明确挑战和威胁。绝不能松懈,要认识到我们的储备和资源,也许有些尚未被利用,以便坚定地向前迈进。我们今天的对话正是关于未来白俄罗斯形象的坦诚对话。”
该活动将覆盖所有地区,并于9月12日结束。最终将得出结论。“我们不仅回答受众的问题,这也是对我们政治活动家、意识形态垂直体系的一次审视。人们的情绪如何?哪些问题令人关切?我们一定会分析所有内容,”瓦迪姆·吉金补充道。
他注意到各地区正在为活动的举办做准备,并期待其举行。“团结马拉松”的经验表明,白俄罗斯不仅可以采用现代方法工作,甚至在某些方面可以领先。“这样的经验值得推广和发展,”白俄罗斯共和国公共协会“白俄罗斯‘知识’协会”理事会主席认为。
鲍里索夫区执行委员会主席尼古拉·卡尔波维奇指出,鲍里索夫区很荣幸率先举办“团结的白俄罗斯”活动。“很高兴活动从这里开始,我相信它将达到最高水平,”他说,并补充说,必须了解民众关心的问题,并据此解决地区发展任务。
活动期间举办了该区企业和组织成就展,展示了广泛的产品系列。
(注:译文为机器生成,仅供参考)