白俄罗斯语

Пасля рэпрэсій супраць рэдактараў беларускія раздзелы Вікіпедыі б’юць антырэкорды

Пасля затрыманняў і ціску на беларускіх вікіпедыстаў абодва беларускамоўныя раздзелы Вікіпедыі фіксуюць рэкордна нізкія тэмпы росту.

Статыстыкай падзяліўся адміністратар беларускай Вікіпедыі Уладзіслаў Чаховіч.

Антырэкорд у беларускай Вікіпедыі быў зафіксаваны ў ліпені — за месяц быў створаны толькі 361 новы артыкул. У верасні паказчык крыху падрос да 569, але гэта ўсё адно істотна ніжэй за раней звыклыя 900—1100 артыкулаў на месяц. Адміністратар адзначае, што стабільнасць скончылася ў маі — адразу пасля пачатку пераследу вікіпедыстаў.

«Думаю, не столькі фізічнае закрыццё рэдактараў паўплывала, як неразуменне тымі, хто знаходзіцца ў Беларусі, прэтэнзій да вікі і правіл гульні (іх і няма). Лепш быць асцярожным, чым прадуктыўным», — адзначае ён.

Яшчэ больш адчувальны спад актыўнасці ў раздзеле Вікіпедыі «тарашкевіцай»: у верасні раздзел не ўзяў нават псіхалагічную планку ў сто артыкулаў — створана ўсяго 99. Гэта найгоршы паказчык з 2016 года.

Увесну адбыліся затрыманні прынамсі трох адміністратараў беларускамоўных раздзелаў Вікіпедыі па крымінальных справах. Затрыманні суправаджаліся прапагандысцкімі матэрыяламі, у якіх энцыклапедыю называлі «зброяй масавага паражэння», а беларускія раздзелы — «кіраванымі з-за мяжы».

Вікі-супольнасць не была паралізаваная, але статыстыка красамоўная: страх і няпэўнасць нанеслі цяжкі ўдар па адной з галоўных крыніц ведаў, напісаных па-беларуску.

来源:https://nashaniva.com/378643


参考译文

白俄罗斯维基百科编辑遭打压后创下反纪录

白俄罗斯语维基百科编辑遭到拘留和施压后,两个白俄罗斯语版本的维基百科均创下增速新低纪录。

该数据由白俄罗斯维基百科管理员乌拉季斯拉夫·恰霍维奇提供。

白俄罗斯语维基百科的反纪录出现在七月——当月仅创建了361篇新条目。九月该指标微升至569篇,但仍远低于以往每月900-1100篇的常规水平。管理员指出,稳定期结束于五月——正值维基百科编辑开始遭受迫害之后。

“我认为,与其说是编辑人员实际被捕造成影响,不如说是留在白俄罗斯的人们对维基百科的问责要求及游戏规则(实际上并不存在)的不理解。如今谨慎行事比高效产出更重要。”他如此表示。

采用传统正字法的维基百科分区活动下滑更为显著:九月该分区甚至未能突破百篇条目的心理门槛——仅创建了99篇。这是自2016年以来的最差表现。

今年春季,白俄罗斯语维基百科分区的至少三名管理员因刑事案件遭拘留。拘留行动伴随着宣传材料的发布,其中将维基百科称为”大规模杀伤性武器”,并指控白罗语分区”受境外势力操控”。

维基社群虽未陷入瘫痪,但统计数据足以说明问题:恐惧与不确定性已对最重要的白俄罗斯语知识来源造成沉重打击。译文