Адной з версій прычыны аварыі, якая прывяла да знікнення электрычнасці ў Іспаніі і Партугаліі, называюць рэдкую атмасферную з’яву: з-за экстрэмальных ваганняў тэмпературы ў Іспаніі адбыўся анамальны збой у высакавольтных лініях, што прывяло да парушэнняў ва ўсёй аб’яднанай еўрапейскай сетцы, паведамляе CNN са спасылкай на аператара электрасеткі ў Партугаліі REN.
Да расследавання прычын маштабнага блэкаўта далучыліся іспанскае Аб’яднанае камандаванне кіберпрасторай і Еўракамісія.
Прагназуецца, што праз складанасць з’явы і неабходнасць збалансаваць пастаўкі электраэнергіі на міжнародным узроўні «поўнае аднаўленне працы сеткі можа заняць да тыдня».
У той жа час намесніца старшыні Еўракамісіі Тэрэса Рыбера заявіла, што прыкметы наўмыснай атакі на энергетычную сістэму Іспаніі адсутнічаюць.
«На гэты момант няма нічога, што дазволіла б нам сказаць, што гэта была дыверсія або кібератака», — паведаміла яна.
来源:https://nashaniva.com/366796
参考译文
欧洲电网事故原因可能是一种罕见的大气现象
据CNN援引葡萄牙电网运营商REN的报道,导致西班牙和葡萄牙停电事故的原因之一被认为是一种罕见的大气现象:由于西班牙极端温度波动,高压线路出现异常故障,进而引发整个欧洲联合电网的紊乱。
西班牙网络空间联合指挥部和欧盟委员会已介入调查此次大规模停电的原因。
预计由于现象的复杂性及需要在国际层面平衡电力供应,”电网完全恢复可能需要长达一周时间”。
与此同时,欧盟委员会副主席特雷莎·里贝拉表示,目前没有迹象表明西班牙能源系统遭受了蓄意攻击。
“目前没有任何证据表明这是一次破坏活动或网络攻击”,她表示。
(注:译文为机器生成,仅供参考)