Спадарожнікавыя здымкі засведчылі, што на складзе Омскага аўтабранятанкавага інстытута практычна скончыліся запасы вайсковай тэхнікі, заўважыў украінскі рэсурс Militarnyi.
У 2021 годзе на гэтай пляцоўцы захоўвалася каля 120 танкаў, 89 БТРаў, 41 БМП і 54 гарматы «Рапіра», але на здымках за красавік 2025 года бачна, што ўся гэтая тэхніка ўжо вывезена. Засталося толькі некалькі дзясяткаў грузавікоў і інжынерных машын.
Гэты інстытут — адзіная вышэйшая навучальная ўстанова ў Расіі, якая рыхтуе спецыялістаў у галіне рамонту і абслугоўвання бранятэхнікі. Тое, што тэхніку пачалі забіраць нават са складоў навучальных устаноў, сведчыць пра сур’ёзныя праблемы з запасамі ў расійскай арміі.
Аналітыкі зафіксавалі, што тэмпы рамонту і вяртання танкаў у строй з 2022 па 2025 год значна знізіліся. Калі раней штогод раскансервоўвалі тысячы танкаў, то за апошні год толькі 342. Усё гэта сведчыць пра тое, што расіянам цяжка знаходзіць для рамонту тэхніку ў добрым стане, і заводы працуюць павольней.
Да пачатку 2025 года на асноўных базах заставалася толькі каля 3,5 тысячы танкаў, пры гэтым колькасць танкаў у рамонце на заводах пачала змяншацца.
Выпуск новых танкаў таксама вельмі нізкі — напрыклад, Т-90М вырабілі толькі 164 адзінкі за тры гады. Гэта недастаткова, каб пакрыць страты на вайне.
来源:https://nashaniva.com/368767
参考译文
卫星图像显示俄罗斯军用装备储备补充面临困境
乌克兰军事媒体Militarnyi指出,卫星影像证实鄂木斯克装甲坦克技术学院的军事装备储备已几近耗尽。2021年该场地还存放着约120辆坦克、89辆装甲运兵车、41辆步兵战车和54门”剑”式火炮,但2025年4月的图像显示这些装备已全部被调运。现场仅剩数十辆卡车和工程车辆。
该学院是俄罗斯唯一培养装甲装备维修维护专业人才的高等学府。如今连教学机构的储备装备都被征用,表明俄军库存面临严重问题。
分析数据显示,2022至2025年间坦克修复及重新服役速度显著下降。此前每年有数千辆坦克解除封存,而最近一年仅342辆。这说明俄方难以找到状态良好的待修装备,且工厂工作效率降低。
截至2025年初,主要基地仅剩约3500辆坦克,同时工厂维修中的坦克数量开始减少。新坦克产量也极低——例如T-90M三年间仅生产164辆,远不足以弥补战争损耗。
(注:译文为机器生成,仅供参考)