白俄罗斯语

Кнігі Куляшова адправіліся ў Шанхай

Саюз пісьменнікаў Беларусі падрыхтаваў і перадаў у Цэнтр даследванняў Беларусі Усходне-Кітайскага педагагічнага ўніверсітэта ў Шанхаі бібліятэчку кніг народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. У збор увайшлі як арыгінальныя творы класіка беларускай літаратуры, так і кнігі, прысвечаныя жыццю і творчасці аўтара вядомых паэм і вершаў.

Адрас абраны зусім не выпадкова. У 1950-я гады менавіта ў Шанхаі пабачылі свет кнігі Аркадзя Аляксандравіча ў перакладзе на кітайскую мову — Толькі ўперад, Новае рэчышча, Прыгод цымбал.

Перакладчыкам выступіў вядомы паэт, сябра так званай школы «сімвалістаў» Му Муцянь (1900 — 1971). У розны час, яшчэ да нараджэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, былі выдадзены яго зборнікі Сэрца падарожніка, Песні выгнання. Гэта менавіта Му Муцянь прапанаваў мастацкую канцэпцыю «чыстая паэзія». Крытыкі, літаратуразнаўцы сцвярджаюць, што слыннага кітайскага перакладчыка ў паэзіі Аркадзя Куляшова захапілі выразна акрэсленыя матывы Радзімы, служэння чалавека сваёй Айчыне.

Ушаноўваючы ў Шанхаі Му Муцяня, — расказвае дырэктар Цэнтра даследванняў Беларусі Бэй Вэньлі, — мы, несумненна, не абмінаем увагай творчасць народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Знаёмства з раней здзейсненымі перакладамі падштурхоўвае да новага звароту да творчасці беларускага класіка. Нам падаецца асабліва цікавай яго паэзія, прысвечаная тэме Вялікай Айчыннай вайны. Магістранты, аспіранты нашага ўніверсітэта, вядома, звернуць увагу і на ранейшыя кітайскія пераклады, і на сённяшнія кнігі выбраных твораў Аркадзя Аляксандравіча. Мы ўдзячны Саюзу пісьменнікаў Беларусі за падтрымку нашых беларускіх кнігазбораў.

А ў СПБ рыхтуюць новыя кніжныя падарункі кітайскім сябрам. Пакуль што ў Цэнтры папулярызацыі літаратуры пры Саюзе пісьменнікаў патлумачылі толькі тое, што збіраюцца з разлікам на адпраўку ў Кітай кнігі сучасных беларускіх паэтаў і празаікаў.

来源:https://zviazda.by/news/knigi-kulyashova-adpravilisya-shankhay-/


参考译文

库列绍夫的书籍启程前往上海

白俄罗斯作家协会精心准备并将白俄罗斯人民诗人阿尔卡季·库列绍夫的系列书籍赠予上海华东师范大学白俄罗斯研究中心。该藏书既包含这位白俄罗斯文学经典作家的原著作品,也有关于这位著名诗歌作者生平与创作的专著。

选择这一地点绝非偶然。上世纪50年代,阿尔卡季·亚历山德罗维奇的作品正是在上海以中文译本面世——《勇往直前》《新河道》《齐姆巴历险记》。

译者是中国著名诗人、所谓”象征派”代表人物穆木天(1900-1971)。早在新中国成立前不同时期,他就已出版诗集《旅心》《流亡者之歌》。正是穆木天提出了”纯粹诗歌”的艺术理念。评论家与文学研究者指出,这位中国翻译大家在阿尔卡季·库列绍夫诗歌中最受触动的,是其中清晰勾勒的祖国主题与为人民服务的精神。

“在上海纪念穆木天先生时,”白俄罗斯研究中心主任贝文礼表示,”我们必然会特别关注白俄罗斯人民诗人阿尔卡季·库列绍夫的创作。通过研读已有译本,将促使我们重新审视这位白俄罗斯文学巨匠的作品。其中关于伟大卫国战争主题的诗歌尤其引人入胜。我校硕士研究生和博士研究生定会既关注早期的中文译本,也会研究现今精选的阿尔卡季·亚历山德罗维奇作品集。感谢白俄罗斯作家协会对我们白俄罗斯藏书建设的大力支持。”

而白俄罗斯作协正在筹备赠予中国朋友的新一批书籍礼物。目前作家协会文学推广中心仅透露,计划向中国寄送当代白俄罗斯诗人与散文作家的作品。