Выйшаў з друку «Беларускі каляндарны энцыклапедычны даведнік», які падрыхтаваў гісторык і краязнавец з Гродна Уладзімір Хільмановіч. Кнігу надрукавалі ў Беластоку, куды аўтар мусіў выехаць пасля падзей 2020 года. Выданне выйшла пры падтрымцы «Стыпендыі Адраджэння» і тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва», піша «Радыё Свабода».
«Можна сказаць, што гэта справа ўсяго майго жыцця. 30 гадоў працаваў над гэтым даведнікам, за гэты час не было дня, каб нічога не ўносіў новага: праўкі, удакладненні, новыя імёны і падзеі дадаю бясконца. Апошнія звесткі з’явіліся літаральна перад друкам», — расказаў Уладзімір Хільмановіч на прэзентацыі, якая прайшла 2 сакавіка ў Вільні ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры.
Гэта другое выданне календара, першае выйшла ў 2008 годзе. У новай кнізе значна больш падзей і імёнаў, сабраныя багатыя і цікавыя звесткі пра беларусаў, вартых памяці.
«На кожны дзень года — старонка тэксту», — адзначыў аўтар.
У тым ліку ў календары цяпер ёсць звесткі пра памерлых беларускіх палітвязняў і беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Украіне.
«У імянным паказальніку, які суправаджае каляндар, каля 1800 прозвішчаў — гэта ўдвая больш, чым у першым выданні», — паведаміў краязнавец пра сваю кнігу.
«Гэта мае цагліны ў той дом, які яшчэ намі не дабудаваны, — дом нацыянальнай памяці. На гэтай будоўлі наперадзе ў нас яшчэ шмат працы», — сказаў Хільмановіч. Паводле аўтара, ён рабіў сваю кнігу так, каб яна зацікавіла не толькі краязнаўцаў і гісторыкаў, але была карыснай і цікавай таксама звычайнаму чытачу, для якога не менш важна ведаць і не забываць «гістарычныя пазнакі».
Аўтар «Беларускага каляндарнага энцыклапедычнага даведніка» плануе пазней змясціць сваю кнігу ў інтэрнэце. Пакуль жа яе можна атрымаць падчас прэзентацый, запланаваных у Польшчы і іншых краінах, дзе жывуць беларусы.
Хільмановіч сказаў, што цяпер засяродзіцца на падрыхтоўцы да выдання краязнаўчага даведніка «Месцы і людзі», прысвечанага 17 раёнам Гродзенскай вобласці. Матэрыялы да гэтага выдання гісторык збіраў шмат гадоў, у тым ліку падчас сваіх навуковых экспедыцый і прыватных паездак па Гродзеншчыне. Працу над выданнем гісторыку давялося часова прыпыніць праз ад’езд з радзімы, але ён плануе яе абавязкова скончыць.
来源:https://nashaniva.com/362939
参考译文
地方志学者希尔马诺维奇出版白俄罗斯日历手册
由格罗德诺历史学家和地方志学者弗拉基米尔·希尔马诺维奇编写的《白俄罗斯日历百科全书手册》已正式出版。该书在比亚韦斯托克印刷,作者在2020年事件后不得不离开家乡。该书的出版得到了“复兴奖学金”和波兰白俄罗斯人周刊《田野》的支持,据自由电台报道。
“可以说这是我一生的事业。我花了30年的时间编写这本手册,在这期间没有一天不添加新内容:修改、澄清、新名字和事件不断添加。最新的信息甚至在印刷前才出现,”弗拉基米尔·希尔马诺维奇在3月2日在维尔纽斯白俄罗斯社区和文化中心举行的发布会上说道。
这是该日历的第二版,第一版于2008年出版。新版书中包含了更多的事件和人物,收集了丰富且有趣的白俄罗斯人信息,值得纪念。
“每一年的每一天都有一页文字,”作者指出。
此外,日历中现在还包括了白俄罗斯政治犯和在乌克兰阵亡的白俄罗斯士兵的信息。
“在日历附带的姓名索引中,大约有1800个姓氏——这是第一版的两倍多,”地方志学者在介绍他的书时说道。
“这是我为尚未建成的国家记忆之屋添砖加瓦。在这座建筑上,我们还有很多工作要做,”希尔马诺维奇说。据作者介绍,他编写这本书的目的是不仅让地方志学者和历史学家感兴趣,而且对普通读者也有用且有趣,对他们来说,了解和不忘“历史标记”同样重要。
《白俄罗斯日历百科全书手册》的作者计划稍后将他的书放到网上。目前,可以在波兰和其他白俄罗斯人居住的国家举行的发布会上获得这本书。
希尔马诺维奇表示,他现在将专注于准备出版地方志手册《地方和人》,该书致力于介绍格罗德诺地区的17个区。这位历史学家多年来一直在收集该书的材料,包括在他的科学考察和私人旅行期间。由于离开家乡,历史学家不得不暂时中断该书的编写工作,但他计划一定要完成它。
(注:译文为机器生成,仅供参考)