У многіх еўрапейскіх краінах, у тым ліку, у Беларусі ў ноч на 25 сакавіка назіралі незвычайныя спіралі ў небе. Яны выклікалі перапалох у сацсетках. Спецыялісты лічаць, што нічога надзвычайнага тут не было.
Яркую спіраль у небе, якая перамяшчалася з захаду на ўсход, у нашых шыротах можна было назіраць прыкладна а 23:00 паводле мінскага часу. Фатаграфіі і відэа гэтай з’явы ў сацсетках можна знайсці з самых розных краін, уключаючы Вялікабрытанію, Францыю, Харватыю, Данію, піша «Телеграф».
Што гэта было?
Разгадка спіральнай «кратовай дзіркі» аказалася празаічнай. Большасць экспертаў сышліся ў меркаванні, што такі эфект у атмасферы стварыла ракета Falcon 9 амерыканскай кампаніі SpaceX.
Чарговы запуск гэтай ракеты-цяжкавагавіка адбыўся якраз у 20:48 па Мінску з мыса Канаверал (штат Фларыда, ЗША). Паводле афіцыйнай інфармацыі, агучанай у тым ліку Нацыянальным упраўленнем ваенна-касмічнай разведкі ЗША, SpaceX паспяхова вывела на арбіту амерыканскі разведвальны касмічны апарат NROL-69.
Як растлумачылі спецыялісты, такі аптычны эфект у выглядзе спіральнага свячэння з’яўляецца вынікам зліву паліва з бакаў ракеты.
来源:https://nashaniva.com/364475
参考译文
白俄罗斯上空惊现神秘螺旋光迹,专家揭秘实为SpaceX火箭燃料排放
在许多欧洲国家,包括白俄罗斯,在3月25日凌晨在天空中观察到了不寻常的螺旋现象。这在社交媒体上引起了恐慌。专家们认为,这里并没有什么异常。
在我们的纬度上,大约在明斯克时间23:00,可以观察到一条明亮的螺旋从西向东移动。这种现象的照片和视频在社交媒体上可以从许多不同的国家找到,包括英国、法国、克罗地亚和丹麦,《Telegram》报道。
这是什么?
这个螺旋“宇宙洞”的解释其实很简单。大多数专家一致认为,这种现象是由美国公司SpaceX的猎鹰9号火箭在大气层中产生的。
这次重型火箭的发射正好是在明斯克时间20:48从美国佛罗里达州的卡纳维拉尔角进行的。据包括美国国家军事航天情报局在内的官方消息,SpaceX成功地将美国侦察卫星NROL-69送入了轨道。
专家们解释说,这种螺旋形的光学现象是火箭燃料舱排放燃料的结果。
(注:译文为机器生成,仅供参考)