白俄罗斯语

Зборная Беларусі па пляжным футболе ўвайшла ў топ-4 сусветнага рэйтынгу

2 чэрвеня, Мінск. Зборная Беларусі па пляжным футболе займае чацвёртае месца ў абноўленым сёння сусветным рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад нядаўнім чэмпіянатам свету на Сейшэльскіх астравах беларуская каманда займала шостую пазіцыю, а пасля заваявання серабра планетарнага форуму паднялася на два радкі. Сусветны рэйтынг узначальваюць чэмпіёны свету бразільцы, услед за якімі размясціліся зборныя Партугаліі і Італіі.

У фінальным паядынку ЧС-2025 беларускія падапечныя іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада ва ўпартай барацьбе ўступілі Бразіліі з лікам 3:4. У матчы за бронзавыя ўзнагароды партугальцы таксама з мінімальнай перавагай – 3:2 – адолелі сенегальцаў.

У гэтым сезоне зборная Беларусі выступіць у Еўралізе. З 18 па 20 ліпеня ў грузінскім Батумі беларусы згуляюць з камандамі Чэхіі, Германіі і Турцыі, а 25-27 ліпеня ў Італіі будуць сапернічаць са зборнымі Швейцарыі, Малдовы і Латвіі. Суперфінал Еўралігі пройдзе з 9 па 14 верасня.

来源:https://blr.belta.by/sport/view/zbornaja-belarusi-pa-pljazhnym-futbole-uvajshla-u-top-4-susvetnaga-rejtyngu-145849-2025/


参考译文

白俄罗斯沙滩足球队跻身世界排名前四

6月2日明斯克讯。据白通社记者报道,白俄罗斯沙滩足球队在今天更新的世界排名中升至第四位。

在不久前塞舌尔群岛举行的世界杯之前,白俄罗斯队原排名第六,获得这项全球顶级赛事银牌后提升了两个名次。目前世界排名首位是新科世界冠军巴西队,紧随其后的是葡萄牙和意大利国家队。

在2025年世界杯决赛中,西班牙籍教练尼古拉斯·阿尔瓦拉多率领的白俄罗斯队经过激烈角逐,以3:4惜败巴西队。而在季军争夺战中,葡萄牙队同样以微弱优势3:2战胜塞内加尔队。

本赛季白俄罗斯国家队将参加欧洲联赛。7月18日至20日,白俄罗斯队将在格鲁吉亚巴统与捷克、德国和土耳其队交锋;7月25日至27日转战意大利,与瑞士、摩尔多瓦和拉脱维亚队竞技。欧洲联赛超级决赛将于9月9日至14日举行。