16 чэрвеня, Мінск. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і Дзяржаве Кувейт па сумяшчальніцтве Ігар Белы 15-16 чэрвеня зрабіў рабочую паездку ў г.Эль-Кувейт (Кувейт) і правёў сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў і дзелавых колаў Кувейта. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
На сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Кувейта па справах Еўропы Садзікам Марафі быў узгоднены пералік сумесных мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кувейтам. Асаблівая ўвага была ўдзелена паглыбленню ўзаемадзеяння ў палітычнай сферы.
У размове з намеснікам дырэктара Кувейцкай гандлёва-прамысловай палаты Эмадам Аль-Заідам абмеркавана пашырэнне кантактаў паміж прадпрыемствамі дзвюх краін, уключаючы правядзенне сумеснага бізнес-форуму і ўдзел кувейцкіх дзелавых колаў у выставачных мерапрыемствах Беларусі.
У ходзе перагавораў з намеснікам генеральнага дырэктара па інвестыцыйных пытаннях Кувейцкага фонду арабскага эканамічнага развіцця Рашыдам Алі Аль-Бадрам была дасягнута дамоўленасць аб пашырэнні супрацоўніцтва Беларусі з фондам.
Бакі вызначылі канкрэтныя крокі па практычнай рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.
参考译文
投资项目、联合商业论坛:白俄罗斯与科威特计划深化合作步骤
6月16日明斯克电 白俄罗斯驻阿拉伯联合酋长国兼驻科威特特命全权大使伊戈尔·别雷于6月15-16日对科威特城进行了工作访问,并与科威特外交部和商界代表举行了会谈。这一消息由白俄罗斯外交部新闻处向白通社记者透露。
在与科威特外交部欧洲事务副部长萨迪克·马拉菲的会晤中,双方就近期推动白俄罗斯与科威特合作的一系列联合活动达成一致。特别关注了深化政治领域互动的问题。
在与科威特工商会副理事长埃马德·阿尔-扎伊德的会谈中,双方讨论了两国企业间扩大联系的事宜,包括举办联合商业论坛以及科威特商界参与白俄罗斯展览活动等内容。
在与科威特阿拉伯经济发展基金投资事务副总干事拉希德·阿里·阿尔-巴德拉姆的谈判过程中,双方就白俄罗斯与该基金扩大合作达成协议。
各方确定了实际落实投资项目的具体步骤。
(注:译文为机器生成,仅供参考)