白俄罗斯语

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца

На інтэрнэт-пляцоўцы ay.by з’явілася аб’ява аб продажы ўнікальнай манеты наміналам 10 польскіх грошай, адбітай у 1840 годзе. Уладальнік ацаніў рэдкі лот на 15 999 беларускіх рублёў, піша Onliner.by.

Манета была выпушчана Варшаўскім манетным дварам. Асаблівасць экзэмпляра заключаецца ў матэрыяле — медзь. Прадавец мяркуе, што гэта магла быць пробная чаканка, што робіць манету асабліва каштоўнай. Медныя 10 грошай 1840 года адносяцца да катэгорыі R4, што азначае, што існуе менш за дзесяць такіх экзэмпляраў. Пры гэтым аналагічныя манеты з срэбра каштуюць значна танней.

Прадавец адзначыў, што манета знаходзіцца ў добрым стане (VF — Very Fine), хаця і мае невялікія сляды зносу. Для пацверджання матэрыялу манету акуратна ачысцілі ад цёмнай паціны.

Пачатковая цана лота складала 15 999 рублёў, зараз яна павялічана да 17 999 рублёў. Таргі завяршаюцца 8 ліпеня.

来源:https://nashaniva.com/371822


参考译文

白俄罗斯发现罕见硬币 目前出价已达1.8万卢布 竞拍仍在继续

在ay.by交易平台上出现了一枚1840年铸造的10格罗希波兰硬币的出售信息。据Onliner.by报道,物主为这件稀有拍品标价15,999白俄罗斯卢布。

该硬币由华沙造币厂铸造,其独特之处在于材质——铜质。卖家推测这可能是试铸样币,使得这枚硬币尤为珍贵。1840年的10格罗希铜币属于R4级稀有度,意味着现存数量不足十枚。而相同年份的银质硬币价格则低得多。

卖家指出,这枚硬币虽然存在轻微磨损痕迹,但整体保存状况良好(VF级,即极美品)。为确认材质,已对硬币表面的黑色铜锈进行了专业清理。

起拍价原为15,999卢布,目前已被抬高至17,999卢布。竞拍将于7月8日截止。