白俄罗斯语

У Чэнду запусцілі аплату праезду ў метро замежнымі банкаўскімі карткамі

У метрапалітэне горада Чэнду (сталіца правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая) афіцыйна запусцілі функцыю прамой аплаты праезду банкаўскімі картамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.

Пасажыры, якія выкарыстоўваюць карты UnionPay, а таксама карты Visa, Mastercard і American Express, выпушчаныя за мяжой, зараз могуць аплачваць праезд на ўсіх лініях і выхадах метро Чэнду. Сістэма аўтаматычна спаганяе плату ў адпаведнасці з дзейнымі тарыфамі, што значна спрашчае працэс для замежных турыстаў і дзелавых падарожнікаў.

Гэты крок стаў чарговым важным абнаўленнем транспартнай інфраструктуры Чэнду, накіраваным на павышэнне зручнасці як для мясцовых жыхароў, так і для замежных гасцей. Чэнду стаў першым горадам мацерыковага Кітая, які пасля Пекіна і Шанхая ўкараніў поўную падтрымку прамой аплаты праезду ў метро як мясцовымі, так і замежнымі банкаўскімі карткамі.

来源:https://zviazda.by/news/u-chendu-zapustsili-aplatu-praezdu-metro-zamezhnymi-banka-skimi-kartkami/


参考译文

成都地铁开通外籍银行卡支付乘车功能

据《人民日报》在线报道,中国西南部四川省省会成都市地铁已正式开通银行卡直接支付乘车功能。

使用银联卡以及境外发行的Visa、万事达卡和美国运通卡的乘客,现在可以在成都地铁所有线路和站点支付车费。系统将根据现行票价自动扣费,这极大便利了外国游客和商务旅客的出行流程。

这一举措成为成都交通基础设施的又一重要升级,旨在提升本地居民和外国访客的便利性。成都由此成为中国大陆继北京、上海之后,第三个全面实现地铁乘车同时支持境内境外银行卡直接支付的城市。