白俄罗斯语

Як першаснае і жывое ў чалавеку становіцца крыніцай натхнення і духоўнага росту

Галерэя DK запрашае на персанальную выстаўку Любові Сас «Прырода ўнутры». Гэта серыя экспрэсіўнага жывапісу пра крохкі баланс паміж розумам і інстынктамі, паміж знешнім выглядам і ўнутраным станам. Пра тое, як мы застаёмся часткай прыроды, нават калі і навучыліся насіць маскі.

Першыя спробы Любові ў жывапісе пачаліся яшчэ ў пачатковай школе. Ужо тады яна выбрала для сябе творчы шлях, аднак з-за жыццёвых абставін мастацтва прыйшлося адкласці на нявызначаны тэрмін. Творца скончыла біялагічны факультэт, але працаваць па спецыяльнасці не пайшла. Мара стаць мастачкай прывяла яе у майстэрню Аляксандра Малея, жывапісца і тэарэтыка мастацтваў, педагога і члена Саюза мастакоў СССР. Адсюль і пачалася творчая гісторыя Любові Сас.

Мастачка прэзентуе сябе як партрэтыст, але часам на яе карцінах можна заўважыць пейзажы і анімалістыку. Любімыя стылі творцы — імпрэсіянізм і экспрэсіянізм. «Мая мастацкая мова сфарміравалася пад уплывам французскага імпрэсіянізму і нямецкаго экспрэсіянізму. Мяне натхняюць Пісаро, Кокашка, Басіль. Для мяне важныя колер, тэкстура і шчыльнасць мазка — праз іх я знаходжу свабоду і выразнасць. У работах часта выкарыстоўваю алей і акрыл, але магу эсперыментаваць з матэрыяламі, аддаючы перавагу тым, што даюць тактыльнае задавальненне і якасць, якая будзе адпавядаць глыбіні ідэі».

Любоў Сас актыўна ўдзельнічае ў персанальных і калектыўных выстаўках як рэспубліканскага, так і міжнароднага ўзроўню. Работы мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце.

Выставачны праект «Прырода ўнутры» напоўнены тонкім сімвалізмам, дзе межы паміж чалавекам і прыродай, усталяваныя цывілізацыяй, парушаюцца, і людзі прыходзяць да сапраўднага Я. Нягледзячы на тое, што асноўнымі героямі твораў з’яўляюцца жывёлы, яны нясуць у сабе чалавечыя эмоцыі і архетыпы. Экспазіцыю можна падзяліць на дзве ўмоўныя часткі: прырода-імпульс і прырода-інтэнцыя.

Да першай адносяцца работы «Прарыў», «Галоп», «Непакорлівасць», «Які бяжыць па вадзе», што адлюстроўваюць вечнае імкненне чалавека да трансцэндэнцыі, да самавыказвання і парушэння шматлікіх меж — меж уласнага цела, грамадства, лёсу… Творы напоўнены жыццёвай энергіяй і дынамікай. Праз выразныя лініі, гульню святла і цені аўтар адлюстроўвае памкненне вызваліцца ад навязанай ролі.

Другая частка экспазіцыі, названая намі прырода-інтэнцыя, паказвае схаваныя ад чужога вока складаныя ўнутраныя працэсы. Аўтар даследуе іманентнасць прыроды як жывой і самадастатковай сутнасці, што існуе не толькі па-за чалавекам, але і ўнутры яго. Тут прырода перастае быць фонам і становіцца суб’ектам: яна адчувае, рэагуе, памятае. Мастачка праз колер, тэкстуру і святло перадае тонкія рухі свядомасці, дзе прырода выступае як люстэрка духоўнага стану. Работы «Чырвоны конь», «Багоўка»,

«Палёт крумкача» і «Палёт матылька» адлюстроўваюць працэс унутраных трансфармацый, сімвалізуючы асобаснае і масавае перараджэнне.

Праект працуе да 14 верасня.

来源:https://zviazda.by/news/yak-pershasnae-i-zhyvoe-chalaveku-stanovitstsa-kry/


参考译文

人内在的原始与鲜活如何成为灵感与精神成长的源泉

DK画廊诚邀您参观柳博芙·萨斯的个人展览《内在自然》。这是一系列关于理性与本能、外在表象与内在状态之间脆弱平衡的表现主义绘画作品。探讨即使我们学会佩戴面具,如何依然保持作为自然的一部分。

柳博芙的首次绘画尝试始于小学时期。那时她便选择了创作之路,但由于生活境遇,艺术梦想不得不无限期搁置。这位创作者毕业于生物系,却未从事专业相关工作。成为艺术家的梦想引领她进入亚历山大·马莱的工作室——这位苏联艺术家联盟成员、画家、艺术理论家兼教育家正是柳博芙·萨斯艺术生涯的起点。

这位艺术家自称肖像画家,但她的画作中时而可见风景与动物题材。她钟爱的风格是印象派与表现主义。”我的艺术语言深受法国印象派和德国表现主义影响。毕沙罗、科柯施卡、巴齐耶给予我无限灵感。色彩、笔触质感与密度至关重要——通过它们我找到自由与表现力。作品常使用油画与丙烯材料,但我也尝试其他能带来触觉满足且符合理念深度的材质。”

柳博芙·萨斯积极参与国内外个人及集体展览,其作品被全球私人收藏家珍藏。

《内在自然》展览项目充满精妙象征主义,打破文明设立的人与自然界限,引领观众回归真我。尽管作品主角多为动物,它们却承载人类情感与原型。展览可分为两个概念单元:自然-冲动与自然-意向。

第一单元包含《突破》、《奔腾》、《不屈》、《踏水而行》等作品,展现人类对超越、自我表达及突破多重界限——身体界限、社会界限、命运界限的永恒追求。作品充满生命能量与动态张力。通过鲜明线条与光影游戏,艺术家呈现了摆脱既定角色的渴望。

被我们命名为”自然-意向”的第二单元,揭示那些隐藏于外人视野的复杂内在进程。艺术家探索自然作为鲜活自足本质的固有性——既存在于人体之外,亦存在于人体之内。此时自然不再是背景而成为主体:它能感知、反应、记忆。艺术家通过色彩、质感与光线传递意识的细微流动,让自然成为精神状态的镜映。《赤色骏马》、《豆娘》、《乌鸦之翔》与《蝶舞》等作品呈现内在蜕变过程,象征个体与集体的重生。

展览将持续至9月14日。